Знаменитые выпускники

Славамір Хіневіч

 

Хіневіч Славамір Міхайлавіч закончыў Сейлавіцкую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці ў 1962 годзе. Закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Пластычны хірург. Пры сустрэчах з вучнямі ўстановы адукацыі з задавальненнем расказвае пра гады жыцця, звязаныя з в.Сейлавічы. Месца працы: Цэнтр эстэтычнай медыцыны “ХІНЕВІЧ і К”.

У пластычнай хірургіі працуе з 1992 года. Ганаровы акадэмік АМН Беларусі. Прайшоў 4 стажыроўкі ў Італіі.

Выдаў кнігу «Выпрямить кривую», якая абагульняе дваццацігадовы вопыт працы ў галіне пластычнай эстэтычнай хірургіі, адлюстроўвае псіхалагічныя аспекты ўзаемаадносін хірурга і пацыента, калег па працы, адносіны пацыентаў адзін да аднаго.

З дзяцінства захавалася мара пра матацыклы, якую ажыццявіў Славамір Міхайлавіч ужо ў сталым узросце. У цяперашні час з’яўляецца старыйшым байкерам Беларусі.

Станіслаў Суднік

 

Станіслаў Вацлававіч Суднік (24 верасня 1954, в. Сейлавічы, Нясвіжскі раён) — беларускі пісьменнік, журналіст. Закончыў Сейлавіцкую сярэднюю школу ў 1973 г.Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977), Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава. Як прафесійны ваенны служыў у Савецкай арміі, пасля ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, выдаваў у г. Прыазёрску беларускую газету «Рокаш» (1990—1992). Адначасова спрабаваў сябе ў паэзіі. У 1992 выдаў першы зборнік вершаў. Друкаваўся ў часопісах «Полымя» і «Маладосць».

Пасля звальнення ў запас шмат часу аддае журналісцкай і грамадскай дзейнасці. У 1997 аднавіў у Лідзе выпуск газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (раней выходзіла ў Мінску) і з той пары з'яўляецца яе рэдактарам. Ініцыятар стварэння і рэдактар краязнаўчага часопіса «Лідскі летапісец».

Аўтар некалькіх кніг і паэтычных зборнікаў. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001.

Канстанцін Жук

 

Жук Канстанцін Якаўлевіч 02.05.1954 г.н. нарадзіўся ў в.Затур’я Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе закончыў Сейлавіцкую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Пасля заканчэння ПТВ машынабудаўнікоў працаваў наладчыкам на Мінскім трактарным заводзе.

У 1981 годзе закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у газеце “Чырвоная змена”, рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, старэйшым рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1968 годзе ў Нясвіжскай раённай газеце “Чырвоны сцяг”. Яго вершы, паэмы вылучаюцца праблемнай насычанасцю, уменнем аўтара перадаць супярэчлівыя моманты нашай сучаснасці, настрой маладога рабочага.

Паэзіі ўласціва шчырасць, эмацыянальнасць, імкненне да афарыстычнасці, філасофскага абагульнення жыццёвых з’яў, лёсу зямлі, увасаблення прыгажосці беларускай прыроды, чалавека працы.

Член саюза пісьменнікаў з 1988 года.

Выдадзены зборнік паэзіі “Зямная ноша. Вершы і паэмы”- 1988 год, “У найме сонца” – 1991 год.

Ещё в этом разделе